У Віцебску ветэраны вайны 9 мая змогуць бясплатна падстрыгчыся, сфатаграфавацца і праехаць на таксі

4 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску ветэраны вайны ў Дзень Перамогі змогуць бясплатна падстрыгчыся, сфатаграфавацца і праехаць на таксі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Акцыю па бясплатным абслугоўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны напярэдадні 65-годдзя Перамогі ўжо праводзіць ААТ "Мір паслуг Плюс". З 15 красавіка па 15 мая ўсе 18 цырульняў і 5 фотастудый, якія ўваходзяць у яго склад, прадастаўляюць бясплатна свае паслугі. На сённяшні дзень гэтай магчымасцю скарысталіся 30 ветэранаў абласнога цэнтра. Значныя зніжкі на ўвесь спектр паслуг, а таксама бясплатныя стрыжкі і выраб дакументальных фотаздымкаў самай паважанай катэгорыі грамадзян прадастаўляюць і прадпрыемствы ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці. Не засталіся ўбаку і транспартныя арганізацыі. Так, таксі "Наталлі" трэці год запар у Дзень Перамогі будзе бясплатна дастаўляць ветэранаў у патрэбныя ім кропкі абласнога цэнтра. Бясплатны праезд будзе прадастаўлены на аўтобусах міжгародніх зносін, а 8-9 мая гэта закране і аўтобусы, якія ідуць у Смаленск і назад. Акрамя таго, музычныя віншаванні са знамянальнай датай ужо гучаць ва ўсіх тралейбусах і трамваях горада.-0-