У Віцебску замест трамвая №8 запусцілі маршрутку
Пасля закрыцця пуцеправода «Полацкі» ў Віцебску перастаў курсіраваць трамвай №8. Замест яго запусцілі прыгарадны маршрут № 318 «пас. Кіраўскі – в. Арлова». Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства "Аператар перавозак".
Каб даехаць з вуліцы Цітова ў Нікраполле, пасажыры могуць скарыстацца гэтым транспартам штодня з 24 лістапада.
Час адпраўлення з прыпынку вул. Прыазёрная (пас. Кіраўскі) 07:10, 08:43, 10:17, 12:21, 13:50, 15:24, 17:38, 19:07.
Час адпраўлення з прыпынку Арлова-1 08:00, 09:34, 11:00, 13:07, 14:41, 16:55, 18:24.
Нагадаем, што ў сярэдзіне месяца ў Віцебску запусцілі тралейбус №12, які ідзе да мікрараёна Білева.