У Віцебску ўшанавалі памяць воінаў-дэсантнікаў

В Витебске возложили цветы к памятнику «Десантникам всех поколений»
У межах святкавання 75-годдзя ўтварэння 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі цяперашнія і былыя вайскоўцы праслаўленага злучэння ўсклалі кветкі да помніка «Дзесантнікам усіх пакаленняў».

Як падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, гэты помнік даўно быў патрэбны сталіцы беларускіх дэсантнікаў. Побач з ім праводзяць урачыстыя мерапрыемствы служачыя дывізіі, на якіх могуць прысутнічаць і грамадзянскія асобы.

Дзесантнікі адзначылі арыгінальную задумку, кожны зрабіў памятнае фота на фоне застылага ў камені раскрытага парашута – сімвала заваёўнікаў неба.

Маладое пакаленне можа па праву ганарыцца подзвігамі салдат і афіцэраў адной з лепшых у Беларусі дывізій, браць прыклад з герояў, якія праславілі 103-ю ВДД.

"Віцебскія весці".