У Віцебску адраджаюць фестываль паветраных змеяў

В Витебске возрождают фестиваль воздушных змеев

У віцебскім парку Мазурына ў рамках святкавання Дня горада 28 чэрвеня адрадзілі добрую традыцыю - запускаць паветраных змеяў.

Такі фестываль гадоў 9 таму праводзіўся побач з абласным цэнтрам - на Касцюковай гары каля вёскі Альгова. Затым ён згас, а цяпер яркаму вясёламу святу вырашылі надаць другое дыханне.

На думку арганізатараў, паветраны змей, які зарадзіўся ў Кітаі, з'яўляецца блізкім сваяком беларускага "цмока" - дракона. Так што "Свята ветру" - гэта яшчэ і фальклор, і развіццё турыстычных фішак Віцебшчыны. Помнік дракону стаіць на беразе возера ў Лепелі, тут праводзяцца фестывалі ў яго гонар.

Віцебскае "Свята ветру" прайшло ў фармаце загараднага пікніка. Многія гледачы прыйшлі з дзецьмі. Юных гараджан чакалі настольныя гульні, конкурсы малюнкаў і забавы ад блазнаў з аніматарскага тэатра. Самым удачлівым удзельнікам уручылі прызы.

Арганізатары спадзяюцца, што ў наступны раз гасцей на свяце будзе больш. Як і арыгінальных паветраных змеяў, зробленых сваімі рукамі.

Сяргей Голеснік, СБ Беларусь Сегодня