У Віцебску выберуць Міс Грацыя International
Традыцыйна творчае спаборніцтва студэнтаў з розных краін, якія атрымліваюць адукацыю ў Беларусі, падзелена на два этапы. Першае выпрабаванне – прыгатаванне нацыянальнай стравы. Смакавы конкурс будуць ацэньваць генеральны дырэктар ЗАТ «Гатэль «Эрыдан» Аляксандр Хадосаў, уладальнік пякарні DredMansBakery Віктар Грыбулёў, аўтар і вядучы кулінарна-музычнага праекта “Еш, пакуль на спяваеш!” тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Сяргей Маркаў, дырэктар кафэ індыйскай і шры-ланкійскай кухні «Шафран» Сандзіп Кумар і іншыя знатакі кулінарыі.
Другі этап фіналу ўключыць у сябе красамоўства, дэфіле і творчы конкурс. У склад журы ўвайшлі генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі, Міс Грацыя International – 2022 Лу Лу, дызайнер і заснавальнік брэнда T. Efremova Таццяна Ефрэмава і іншыя.
Як распавяла кіраўнік Цэнтра нацыянальных культур ЦК «Віцебск» Аліса Стуканава, сёлета вырашана зрабіць акцэнт на нацыянальную аўтэнтычнасць, народныя казкі, абрады, легенды і паданні. Паводле яе слоў, гэта будзе вельмі відовішчна і пазнавальна. У конкурсе возьмуць удзел прадстаўніцы дзевяці краін, упершыню – Нігерыі.
Канкурсанткі будуць змагацца за перамогу ў галоўных намінацыях: Міс Грацыя International, І віцэ-міс, ІІ віцэ-міс.
"Віцебскія весці"