У Віцебску выпаў град дыяметрам каля 1 см
22 мая, Мінск /Таццяна Лобас - БелТА/. Сёння ўдзень у Віцебску выпаў град дыяметрам каля 1 см, паведаміў карэспандэнту БелТА дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Уладзімір Каледа.
Невялікі град таксама адзначаўся ў Беразіно (2 мм) і ў некаторых раёнах беларускай сталіцы. У Мінску дождж з градам суправаджаўся моцным парывістым ветрам.
Спецыяліст падкрэсліў, што град дыяметрам 1-1,5 см наносіць вялікую шкоду сельскагаспадарчым угоддзям. Ападкі ў выглядзе граду адбываюцца, як правіла, ва ўмовах вільготных няўстойлівых паветраных мас пры вялікім вертыкальным развіцці аблокаў.-0-