У Віцебску выступіць хор Маскоўскага Сьвята-Петрапаўлаўскага манастыра

В Витебске выступит хор Московского Сретенского монастыря

9 ліпеня а 19:00 на сцэне Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт хору Маскоўскага Срэценскага манастыра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Нікана ЖЫЛЫ.

Мужчынскі хор Срэценскага манастыра – гэта сапраўды ўнікальная з'ява сучаснага харавога мастацтва. Калектыў, які валодае цудоўным і разнастайным рэпертуарам, з'яўляецца абсалютным прафесіяналам і адрозніваецца выканальніцкай манерай, якая дазваляе аўдыторыі па-новаму пачуць і адчуць як багаслужбовыя спевы розных стагоддзяў, так і папулярныя народныя і эстрадныя песні. Але першае месца ў рэпертуары калектыву, вядома ж, займаюць духоўныя творы.

Выступленням Маскоўскага Срэценскага хору спадарожнічае нязменны поспех як у Расіі, так і ў многіх краінах свету. У 2007 г. хор здзейсніў кругасветнае канцэртнае турнэ: за некалькі гадоў калектыў паспеў прагрымець па ўсім свеце з гастролямі ў Парыжы, Ватыкане, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Берліне, Лондане і нават аўстралійскім Сіднэі. Канцэртныя праграмы хору гучалі ў лепшых залах больш чым 35 краін свету (Бібліятэка Кангрэса ЗША, Карнегі Хол, Ройс Хол і многія іншыя).

У гастрольным складзе хору 24 салісты: гэта выпускнікі вядучых маскоўскіх музычных ВНУ – Маскоўскай акадэміі харавога мастацтва, Маскоўскай кансерваторыі, Акадэміі музыкі імя Гнесіных.

Дзякуючы незвычайнаму гучанню, непаўторнаму стылю выканання, сваёй душэўнасці і шчырасці, калектыў заўсёды заваёўвае сэрцы гледачоў.

Прыходзьце і адчуйце дзіўны і незвычайна багаты, меладычны і надзвычай шчыры гук!

Кошт білета: 80 000-120 000 рублёў.

Квіткі ў касах горада, на www.ticketpro.by і www.kvitki.by

Касы: 35-93-92, 27-23-39, 35-91-25. Інфалінія: 37-22-92.

Падрабязнасці на www.fest-sbv.by і www.gck.by