У Віцебску выступяць прадстаўнікі Санкт-Пецярбургскай музычнай школы
2 лютага а 16.00 у Віцебскай абласной філармоніі P.S. Акадэміі.
Санкт-Пецярбургская філармонія ім. Д.Д. Шостаковіча – Віцебску
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя С.І. Саўшынскага МОЛАДЗЕВЯНАЕ ТРЫО Санкт-Пецярбургскай філармоніі імя Д.Д.Шостаковіча
Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алеся МАРАЗОВА – фартэпіяна, Ян ТОМІЛАЎ – скрыпка, Раман КІСЕЛЁЎ – віяланчэль
У канцэрце прымае ўдзел заслужаны артыст Расіі Данііл МЕЕРАВІЧ – альт
Удзельнікі Маладзёжнага трыа сталі лаўрэатамі V Міжнароднага конкурсу імя С.І. Саўшынскага, выдатнага музыканта і педагога, прафесара пецярбургскай кансерваторыі. Конкурс прайшоў з 27 лістапада па 1 снежня 2013 г. у Царскасельскай гімназіі мастацтваў ім. А.Ахматавай у Санкт-Пецярбургу. Удзел у міжнародным конкурсе такога маштабу, як адзначыў народны артыст РФ, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Марыінскага тэатра Валерый Гергіеў, «гэта ўжо дасягненне, перамога над самім сабой, важная веха ў жыцці юнага музыканта». У конкурсе ўдзельнічалі выканаўцы з Фінляндыі, Швецыі, Турцыі, Літвы, Беларусі, Украіны.
Упершыню ў Віцебску будзе гучаць вядомы квартэт Густава Малера, які мае сваю цікавую гісторыю стварэння. Для выканання гэтага твора разам з маладымі музыкантамі прыедзе заслужаны артыст Расіі Данііл Мееравіч (альт), творчасць якога добра вядомая віцебскай публіцы (квартэт ім. Стравінскага, у якім працуе альтыст, некалькі разоў радаваў сваімі выступленнямі гледачоў фестываляў ім. І.І.Солерцінскага). Тэмбравы склад камернага ансамбля, у якім прадстаўлена ўсё сямейства струннай групы аркестра, дазваляе кампазітарам ствараць высокія мастацкія вобразы і перадаваць глыбокія эмоцыі, супастаўляльныя з драматургіяй сімфоній.
Спалучэнне маладосці і сталасці, запалу і стрыманасці, бясконцага майстэрства і віртуознасці трэба будзе пачуць на канцэрце, у якім прагучаць:
І.Гайдн. Трыа Соль мажор; І.Брамс. Трыа №1 ор. 8; С.Рахманінаў. Элегічнае трыа соль мінор; Г.Малер. Квартет для фартэпіяна, скрыпкі, альты і віяланчэлі (неаканчаны).