У Віцебску за сем месяцаў у эксплуатацыю ўведзена 84 тысячы квадратных метраў жылля
У Віцебску за сем месяцаў у эксплуатацыю ўведзена 84 тысячы квадратных метраў жылля, з іх – 15 тысяч – індывідуальнага. Пабудавана 11 шматкватэрных дамоў, з іх 6 дамоў у мікрараёне «Білева». Узведзены адзін вышынны дом па вуліцы Праўды, замест знесенага старога жылля пабудаваны дом на вул. Чапаева.
Сёлета пачнецца будаўніцтва вышыннага дома па вул. Праўды. Будзе выконвацца кропкавая забудова па вуліцах Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 1-я Артылерыйская, Генерала Белабародава, на скрыжаванні вуліцы Даватара і праспекта Фрунзе.
У наступным годзе працягнецца забудова ў «Білева». Працягваецца будаўніцтва дзіцячага садка і школы на 1020 навучэнцаў у «Білева – 2». Два дамы будуць узведзены ў мікрараёне «Медцэнтр».
13 шматкватэрных дамоў плануецца завяршыць у абласным цэнтры да канца года. Усяго з улікам індывідуальнага жылля плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 170 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы.