У Віцебску затрымалі двух грамадзян Арменіі, якія перапраўлялі нелегалаў у краіны ЕС
У Віцебску ў ходзе сумеснай аперацыі аператыўнымі супрацоўнікамі атрада памежнага кантролю «Мінск», спецпадраздзялення органаў пагранслужбы пры падтрымцы АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама затрыманы два грамадзяніны Арменіі 1970 і 1981 г.н.
Дадзеныя асобы, выкарыстоўваючы турыстычны канал, перапраўлялі ў краіны Еўрасаюза незаконных мігрантаў з Ірана і Арменіі.
У затрыманых па месцы часовага пражывання і транспартных сродках, якія ім належаць, выяўлена 15 пашпартоў грамадзян Арменіі, пячаткі і штэмпы дзяржаўных і прыватных суб'ектаў гаспадарання розных дзяржаў, у т.л. і Рэспублікі Беларусь, якія, як мяркуецца, маюць прыкметы падробкі.
У цяперашні час грамадзяне Арменіі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Вядзецца следства.
Па паведамленні Дзяржпагранкамітэта