У Віцебску затрыманыя двое віцяблянаў, якія вырошчвалі марыхуану ў кватэры і на гарышчы дачнага дома

В Витебске задержаны двое витебчан, которые выращивали марихуану в квартире и на чердаке дачного дома

У Віцебску затрыманы двое 32-гадовых віцяблянаў, якія арганізавалі бізнэс па вырошчванні канопляў і продажы марыхуаны.

У міліцыю паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што ў Віцебску і Віцебскім раёне функцыянуюць лабараторыі па вырошчванні канопляў. Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і барацьбе з гандлем людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама неадкладна былі правераны ўсе адрасы. У ходзе агляду было выяўлена рознае абсталяванне для вырошчвання зялёнай атруты.

Затрыманне падазраваных адбывалася ў Віцебскім раёне, калі яны вярталіся пасля праверкі сваёй «плантацыі». На гарышчы дачнага дома аднаго з «садоўнікаў» міліцыянеры выявілі абсталяванае памяшканне (сцены аббіты фальгой, вентыляцыя, аўтаматычны паліў і асвятленне) і 238 кустоў канопляў. А ў кватэры другога таксама знаходзілася спецыяльна абсталяваная шафа, у якой расло 43 кусты канопляў. Усе расліны, а таксама насенне, каля 0,8 грама марыхуаны і абсталяванне канфіскаваны. Заведзена дзве крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр КАЗЮЧЫЦ