У Віцебску завяршаюць рэканструкцыю гарадской цэнтральнай бальніцы
Рэканструкцыя Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы знаходзіцца на завяршальным этапе. Будаўнікі пераходзяць да аздабленчых работ, а Мінздароўе рыхтуецца да пастаўкі высокатэхналагічнага абсталявання.
Плануецца, што пасля рэканструкцыі ў бальніцы адкрыюцца аддзяленні практалогіі і хірургіі малога таза, хірургіі, гастраэнтэралогіі, кардыялогіі і іншыя.
Ужо закуплена сучаснае эндаскапічнае і наркозна-дыхальнае абсталяванне. У планах - набыць лапараскапічныя стойкі.