У Віцебску завяршаюць будаўніцтва новай дарогі ў мікрараён Білева
Дарога будзе мець па тры палосы ў абодва бакі, тут пусцяць грамадскі транспарт. Даўжыня злучальнай магістралі будзе каля 900 м. Таксама ўжо бачныя контуры пешаходнай і веладарожкі, яны будуць падзелены палосай зялёных насаджэнняў. Амаль цалкам заасфальтавана сама магістраль.
Адкрыць рух па дарозе маюць намер у канцы жніўня або пачатку верасня. "Зараз ідзе азеляненне, рыхтуюцца дарожкі пад укладку асфальтабетону. Спецыялісты працягваюць уладкаванне агароджаў апорных сцен і абліцоўку парапетнымі плітамі", - адзначыў намеснік дырэктара па будаўніцтве "Віцебскаблсельгасбуда" Андрэй Шмаўганец.
Новая дарога палегчыць жыццё жыхарам 40-тысячнага Білева. Цяпер гараджане ў цэнтр горада дабіраюцца праз Маскоўскі праспект, які ў гадзіны пік загружаны, таму што па ім ідуць асноўныя транспартныя патокі. Узводзіць дарогу пачалі ў 2014 годзе, праз некаторы час з-за адсутнасці фінансавання работы спынілі. Магістраль уключана ў спіс аб'ектаў да абласных "Дажынак".