У Віцебску завершанае расследаванне крымінальнай справы аб стварэнні парнаграфічнага сайта
Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да 25-гадовага жыхара горада Наваполацка, які вырабіў і на працягу 6 гадоў адміністрыраваў парнаграфічны сайт.
У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаны з кастрычніка 2007 года па снежань 2013 года з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання ў сетцы Інтэрнэт парнаграфічных матэрыялаў, у тым ліку з выявай непаўналетніх, у выглядзе анімацыі, выкарыстоўваючы навыкі па вэб-праграмаванні, самастойна распрацаваў і стварыў новы сайт, зарэгістраваў яго і забяспечыў кругласутачны доступ да сайта любому карыстальніку сеткі Інтэрнэт. З'яўляючыся ўладальнікам сайта і валодаючы правамі на абнаўленне, дадаванне, рэдагаванне і выдаленне інфармацыі на сайце, паляпшаў бачнасць сайта ў пошукавых сістэмах па пэўным спісе ключавых запытаў, павышаў пазіцыю, займаемую сайтам у розных рэйтынгах. З карыслівых меркаванняў размяшчаў на старонках сайта рэкламныя блокі і спасылкі, якія забяспечваюць пераход на іншыя сайты, што даюць магчымасць атрымліваць грашовае ўзнагароджанне, зыходзячы ад камісійных адлічэнняў, налічаных у выніку пераходу наведвальніка на пэўны Інтэрнэт-рэсурс рэкламадаўца.
Для павышэння папулярнасці сайта абвінавачаны з дапамогай прыцягнутай у Інтэрнэце невядомай асобы падбіраў фотавыявы і відэаролікі з парнаграфічным зместам, капіраваў іх на носьбіты інфармацыі, рэдагаваў іх і вырабляў новыя парнаграфічныя матэрыялы. Паведамляў прыцягнутаму работніку логін і пароль да панэлі кіравання сайтам, тлумачыў парадак дзеянняў па напаўненні сайта новай інфармацыяй. Пасля чаго з пэўнай перыядычнасцю дадаваў на старонкі вышэйназванага сайта новыя файлы з парнаграфічнымі матэрыяламі ў выглядзе анімацыі, рэкламаваў і распаўсюджваў іх шляхам прадастаўлення карыстальнікам сайта магчымасці прагляду матэрыялаў у рэжыме online, каментавання прагледжаных выяваў і відэаролікаў, а таксама капіравання матэрыялаў парнаграфічнага характару на свой персанальны камп'ютар.
Па выніках праведзенага расследавання мужчыну прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.343-1 (выраб, захоўванне з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання, распаўсюджванне і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў з выявай загадзя непаўналетняга, здзейсненыя групай асоб па папярэдняй змове, з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час папярэдняе следства завершана. Па крымінальнай справе сабрана шырокая доказнай база, у тым ліку агледжана шматлікая камп'ютарная тэхніка, прызначаны і праведзены шэраг судовых экспертыз, праведзена дэталёвая праца па вывучэнні асобы абвінавачанага.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік
Іна Гарбачова