У Віцебску завяршыўся рэйд па выкананні Дырэктывы №1: парушальнікаў не выяўлена

27 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэйд па выкананні Дырэктывы №1 у частцы знаходжання работнікаў на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янэння правялі супрацоўнікі міліцыі з 21 па 24 верасня ў Віцебску. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пранько, парушальнікаў падчас рэйду не выяўлена. Усяго групы супрацоўнікаў праваахоўных органаў наведалі каля 20 арганізацый абласнога цэнтра. У асноўным гэта будаўнічыя прадпрыемствы і арганізацыі сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Уладзімір Пранько адзначыў, што падчас рэйдаў мінулых гадоў былі выяўлены выпадкі знаходжання работнікаў на працоўным месцы ў стане ап'янэння. Дасягнуць гэтага выніку сёлета дазволіла павышэнне ўзроўню адказнасці кіраўнікоў, а таксама пастаянны кантроль за выкананнем Дырэктывы з боку зацікаўленых ведамстваў. Цяпер такія рэйды праводзяцца супрацоўнікамі тэрытарыяльных РАУС у раёнах вобласці. Пры гэтым у сельскай мясцовасці іх увага ў першую чаргу прыцягнута да сельгасарганізацый. Такія мерапрыемствы будуць праводзіцца ў рэгіёне на рэгулярнай аснове, дадаў Уладзімір Пранько.-0-