Ва ўсіх віцебскіх вышэйшых навучальных установах укамплектаваны ўсе бюджэтныя месцы

У адрозненне ад мінулага года дадатковы набор абвяшчаць не давялося.

У медыцынскім універсітэце, па словах намесніка сакратара прыёмнай камісіі Людмілы Беляевай, усе 390 бюджэтных месцаў заняты. Сярэдні конкурс склаў 1,76 чалавека на месца. Самы вялікі зафіксаваны пры паступленні на спецыяльнасці фармфакультэта — 1,91 чалавека на месца, прахадны бал — 333. Таксама запоўнены ўсе кантрактна-мэтавыя месцы, выдзеленыя для лячэбнага і фармацэўтычнага факультэтаў. Няма праблем і з наборам на пазабюджэтную форму навучання.

Задаволены вынікамі ўступнай кампаніі і ў дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Як паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі ВНУ Максім Сінякоў, сярэдні конкурс на «бюджэт» склаў 1,1 чалавека на месца. 2, 2 чалавека на месца прэтэндавалі на спецыяльнасць «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза», дзе прахадны бал склаў 235. Запоўнены месцы і на пазабюджэтную форму навучання. Па словах Максіма Пятровіча, укамплектаваць усе месцы ўдалося дзякуючы сур'ёзнай прафарыентацыйнай рабоце ВНУ.

Справіліся з заданнем па наборы студэнтаў і ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П.М. Машэрава. Усяго на бясплатную вочную форму навучання прынята 445 чалавек і 220 — на завочную. Мяркуючы па конкурсе — 3,2 чалавека на месца, самая прэстыжная спецыяльнасць – «Рамана-германская філалогія (англійская мова)» — прахадны бал 335. Папулярнымі сярод абітурыентаў сталі групы спецыяльнасцей біялагічнага факультэта, факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, дзе сярэдні конкурс склаў 2,1 чалавека на месца. 2,2 — прэтэндавалі пры паступленні на факультэт фізічнай культуры і спорту. Была свая канкурэнцыя і сярод жадаючых вучыцца на платнай аснове. Пры паступленні на спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» конкурс склаў 2,3 чалавека на месца.

Толькі невялікі недабор па адной

спецыяльнасці на бюджэтную форму навучання адзначаны ў дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Затое на спецыяльнасць «Дызайн» ахвотных было нямала. Да прыкладу, конкурс на «Дызайн камунікатыўны» склаў 1,8 чалавека на месца (прохадны бал — 260), на «Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» — 1,9 (249 балаў). Нямала ахвотных было атрымліваць спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт» — 1,8 чалавека на месца і прохадны бал склаў 310.

Вольга МЫСЛІЦКАЯ, «Віцьбічы».