У Віцебскай філармоніі пройдзе канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні «ТАЛАКА»

В Витебской филармонии пройдет концерт ансамбля танца, музыки и песни «ТАЛАКА»
29 лістапада а 18.30 у Зале Віцебскай абласной філармоніі пройдзе Вечар нацыянальнага мастацтва. У праграме – канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні «ТАЛАКА» Віцебскай абласной філармоніі. Мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар – Мікалай Падаляк

29 лістапада а 18.30 у Зале Віцебскай абласной філармоніі пройдзе Вечар нацыянальнага мастацтва. У праграме – канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні «ТАЛАКА» Віцебскай абласной філармоніі. Мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар – Мікалай Падаляк

Ансамбль знаёміць гледача з лепшымі ўзорамі і малавядомымі «жамчужынамі» музычнай спадчыны Беларусі, надаючы ім арыгінальнасць і непаўторнае гучанне.

У складзе ансамбля 36 чалавек – гэта харэаграфічная, вакальная і інструментальная групы. Нястомны мастацкі кіраўнік – Мікалай Падаляк, музычны кіраўнік – Вольга Сіўцова, хормайстар – Аляксандра Рыжкова, рэпетытар па балеце – Аляксандр Верам'еў.

У аснове харэаграфічнай праграмы ансамбля – народна-сцэнічныя танцы рэгіёнаў Беларусі, розныя па сваіх традыцыях, малюнку, манеры выканання, каларыце касцюмаў («Бабылі», «Кола», «Закаблукі», «Баравенічкі» і шматлікія іншыя). У рэпертуары інструментальнай групы – агульнабеларускі і рэгіянальны фальклор, музыка народаў свету (руская, украінская, цыганская, іспанская). Песенны рэпертуар прадстаўлены беларускімі народнымі напевамі віцебскага рэгіёну ў традыцыйным спеве, прафесійнымі апрацоўкамі народных песень Н.Сіроты, А.Рошчынскага, М.Дрынеўскага, А.Кашпура, творамі І.Лучанка, Л.Захлеўнага і інш.