У Віцебскай філармоніі пройдзе канцэрт вакальнай музыкі

В Витебской филармонии пройдет концерт вокальной музыки

11 снежня а 18.30 у Зале філармоніі пройдзе Канцэрт вакальнай музыкі лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Іва ЁРДАНАВА – барытон (Балгарыя) і Юрыя БЛІНОВА – фартэпіяна (Беларусь).

Шосты голас міжнароднага конкурсу "Спявак свету", Іва Ёрданаў скончыў дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара Крысціны Ангелакавай), вучыўся ў спецыялізаванай акадэміі ў Рыме (клас Барыса Хрыстафа), затым у опернай студыі Акадэміі Санта-Чэчылія. Лаўрэат прэміі Міжнароднага конкурсу вакалістаў “Comunit? Europea” 2009 года ў Сполета. На працягу трох сезонаў выступаў у складзе Тэатра Lirico Sperimentale (Рым), тройчы ўдзельнічаў у фестывалі “Студзеньскія музычныя вечары” у Брэсце.

Таленавіты піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юрый Бліноў – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, стажыраваўся ў Тэхаскім Хрысціянскім універсітэце (г. Форт-Уорт, ЗША), у дактарантуры Вышэйшай школы музыкі Істман (г. Рочэстэр, ЗША). Лаўрэат I Міжнароднага конкурсу імя Пракоф'ева (Санкт-Пецярбург), прызёр міжнародных конкурсаў у Новым Арлеане, Хілтан-Хед-Айлендзе, уладальнік гран-пры конкурсу Шапена ў Корпус-Крысці (ЗША) і пераможца конкурсу Усеамерыканскай асацыяцыі піяністаў. Юрый Бліноў гастраляваў у Японіі, Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Польшчы, Кітаі, ЗША. Сольны канцэрт піяніста прайшоў на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Солт-Лейк-Сіці (ЗША, 2002), а ў 2006 годзе Юрый Бліноў дэбютаваў у камернай зале Карнегі-Хола Нью-Ёрка. Юрый Бліноў валодае шырокім рэпертуарам, у яго багажы больш за 30 сольных праграм, якія ахопліваюць усе стылі фартэпіяннай музыкі, а таксама 35 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам. У 2008 годзе піяніст выканаў усе фартэпіянныя санаты Аляксандра Скрабіна, у юбілейным 2010 годзе – усе значныя фартэпіянныя творы Фрыдэрыка Шапена.

Акрамя інтэнсіўнай выканальніцкай дзейнасці Юрый Бліноў з поспехам выкладае, а таксама займаецца кампазіцыяй. Яго фартэпіянныя і камерныя творы атрымлівалі прызы міжнародных конкурсаў («Юнацкія асамблеі мастацтваў» у Маскве і конкурс кампазітараў ім.С.Пракоф'ева ў Санкт-Пецярбургу). З лістапада 2008 года Юрый Бліноў з'яўляецца прэзідэнтам міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў (ISPC), якая займаецца падтрымкай і прапагандай творчасці маладых аўтараў і выканаўцаў.

У праграме: А.Скрабін. Чатыры мазуркі з тв. 25: №1, 2, 3, 5. Соната-фантазія, тв. 19 соль-дыез мінор. М.Мусаргскі. Вакальны цыкл наст. А.Галенішчава-Кутузава«Песні і танцы Смерці». І.Стравінскі. Соната для фартэпіяна. С.Рахманінаў. Рамансы.