У Віцебскай вобласці 14 і 15 чэрвеня часова будуць недаступныя некаторыя ТВ і радыёканалы

З 10.00 да 14.00 14 і 15 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскага, Докшыцкага, Аршанскага, Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага, Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "Абухава" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТВ, РВ 1НКБР, "Культура", "Радыус ФМ", "Радыё Віцебск", "Сталіца", радыё "МІР", "Юмор ФМ", "Еўропа+", "Новае радыё".

У "Белтэлекаме" прынеслі прабачэнні за часовыя нязручнасці і звярнулі ўвагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

"БЕЛТА"