У Віцебскай вобласці 30 красавіка пройдзе суботнік

27 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Суботнік пройдзе 30 красавіка ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Пасля зімы трэба дружна навесці парадак у гарадах, сёлах. Асаблівую ўвагу неабходна надаць прыдарожным палосам, транспартным магістралям, якія вядуць у абласны цэнтр. Менавіта па іх да нас прыедуць госці на юбілейны міжнародны фестываль "Славянскі базар", - сказаў Аляксандр Косінец. Патрудавацца на суботніку трэба будзе ўсім прадпрыемствам і арганізацыям вобласці. "Мы павінны навесці ідэальны парадак і прадэманстраваць усім гасцям утульнасць і чысціню ў нашым агульным доме", - дадаў кіраўнік вобласці, адзначыўшы, што добраўпарадкаванне тэрыторыі працягнецца і ў маі. Пры гэтым адной з галоўных задач наступнага месяца па навядзенні парадку на зямлі стане знос аварыйных і напаўразбураных будынкаў.-0-