У Віцебскай вобласці 30 дзяцей атрымалі пасведчанні «Дзіця міру»

В Витебской области 30 детей получили свидетельства «Дитя мира»

Традыцыйна ў Дзень маці Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру ўшаноўвае малое, якія з'явіліся на свет 21 верасня, у Міжнародны дзень міру. Іх бацькам перадаюцца адпаведныя пасведчанні і падарункі.

Старшыня абласнога аддзялення БФМ Таццяна Туманова адзначыла, што на гэты раз у Прыдзвінне ў знамянальную дату з'явілася малое на парадак больш у параўнанні з папярэднімі гадамі, і з 30 дзяцей 12 – маленькія жыхары паўночнай сталіцы.
Віцебскіх мам і тат ушаноўвалі ў абласной філармоніі ў рамках святочнага канцэрта, прысвечанага Дню маці. Прадстаўнікі раённых і гарадскіх аддзяленняў арганізацыі таксама ў гэты дзень павіншавалі сваіх землякоў з папаўненнем у сямействе, якое прыпала на 21 верасня. Сімвалічна, што сярод такіх бацькоў ёсць і інтэрнацыянальныя пары, таму званне «Дзіця міру», атрыманае іх дзіцем, набывае асаблівы сэнс.

Дадзеную акцыю грамадскасць праводзіць ужо шосты год. З 2009-га на Віцебшчыне статус «Дзіця міру» прысвоены 171 дзіцяці.

Наталля Рыжкова, «Віцебскія весці».