У Віцебскай вобласці 44% уладальнікаў аўтамабіляў скарысталіся правам на вызваленне ад транспартнага падатку
У Віцебскай вобласці правам на вызваленне ад выплаты транспартнага падатку скарысталіся 44% ад агульнай колькасці аўтаўладальнікаў, паведамілі ў прэс-цэнтры абласной падатковай інспекцыі.
У Віцебскай вобласці завершаны работы па ўдакладненні даных аб аб'ектах і фізічных асобах - плацельшчыках транспартнага збору. Па папярэдніх даных, усяго на ўліку стаіць каля 192 тыс. аўтаўладальнікаў. У іх ва ўласнасці знаходзіцца прыкладна 215 тыс. транспартных сродкаў, якія прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання транспартным падаткам. Пры гэтым чаканы аб'ём паступлення гэтага плацяжу ад 107 тыс. грамадзян перавысіць Br3,8 млн.
Правам на вызваленне ад выплаты транспартнага падатку ў 2021 годзе скарысталіся 85 тыс. чалавек. У асноўным гэта ўладальнікі транспартных сродкаў, у дачыненні да якіх не мінуў тэрмін дзеяння дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху з выплатай дзяржпошліны, а таксама знятых з уліку да 1 ліпеня 2021 года.
У абласной падатковай інспекцыі нагадалі, што выплата транспартнага падатку фізічнымі асобамі ажыццяўляецца на падставе паведамлення падатковага органа. Грамадзяне, якія маюць транспартныя сродкі, што з'яўляюцца аб'ектам падаткаабкладання транспартным падаткам, павінны не пазней 15 снежня 2021 года выплаціць авансавы плацеж у памеры адной базавай велічыні, а ў дачыненні да прычэпа, прычэпа-дачы (каравана) і матацыкла - у памеры Br20 за кожны аб'ект падаткаабкладання. Паведамленні на такія плацяжы будуць накіраваны падатковымі органамі не пазней 1 лістапада 2021 года.
Пры гэтым грамадзянам, якія маюць доступ да "Асабістага кабінета", такія паведамленні будуць накіраваны толькі ў электронным выглядзе без дублявання на папяровым носьбіце і адпраўкі паштовым адпраўленнем. У выпадку, калі плацельшчык, з'яўляючыся карыстальнікам электроннага сэрвісу, не выкарыстоўвае яго магчымасці, рэкамендуецца звярнуцца ў падатковы орган для атрымання паведамлення па пошце.