У Віцебскай вобласці 65% бюджэту будзе накіравана на сацыяльную сферу

В Витебской области 65% бюджета будет направлено на социальную сферу

Агульная сума даходаў па бюджэце вобласці на 2016 год з улікам уласных даходаў (11357 млрд руб.) і бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага бюджэту складзе звыш 17,4 трлн рублёў, у тым ліку даходы абласнога бюджэту – каля 5,6 трлн руб. 

Як падкрэсліў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Барыс Кічаноўскі, расходная частка казны вобласці сфарміравана ва ўмовах жорсткай эканоміі. Яе аб'ём вызначаны ў памеры каля 17,3 трлн руб., што гарантуе захаванне дасягнутага ўзроўню сацыяльных абавязацельстваў і павышэнне заработнай платы ў бюджэтным сектары ў сярэднім на 15%. Пры гэтым вызначаны першачарговыя расходы на суму 13,6 трлн руб., або 79%, якія не падлягаюць скарачэнню. Гэта гарантуе сацыяльную стабільнасць у рэгіёне, адзначыў ён.

У цэлым на сацыяльную сферу плануецца накіраваць больш за 11,2 трлн руб., або 65%, у тым ліку на адукацыю – 5,4 трлн руб., ахову здароўя – 4,3 трлн руб. На жыллёва-камунальную гаспадарку і добраўпарадкаванне ў мясцовых бюджэтах прадугледжана каля 2,3 трлн руб., на фінансаванне расходаў у галіне сельскай гаспадаркі – звыш 1 трлн руб., пры гэтым недахоп сродкаў на патрэбы АПК ацэньваецца ў суме 2,8 трлн руб. 

У цэлым напаўненне казны вобласці будзе напрамую залежаць ад эфектыўнай працы рэальнага сектара эканомікі, заключыў Барыс Кічаноўскі.

Сяргей Анто́наў, «Віцебскія весці».