У Віцебскай вобласці 9 прыватных перавозчыкаў маюць намер працаваць на міжгародніх маршрутах
Дзевяць прыватных перавозчыкаў звярнуліся ў Віцебскае абласное камунальнае транспартнае унітарнае прадпрыемства "Аператар перавозак" з заявамі аб пераходзе ў легальны рэжым працы на ўмовах рэгулярных перавозак. Пра гэта распавялі на прадпрыемстве.
ДП "Аператар перавозак" - дзяржрэгулятар рынку транспартных паслуг. Па наяўных на прадпрыемстве ўдакладненых даных, на міжгародніх перавозках пасажыраў у Віцебскай вобласці да апошняга часу было задзейнічана больш за 120 мікрааўтобусаў. Па стане на 14 сакавіка на прадпрыемства звярнуліся 9 перавозчыкаў па пытаннях заключэння дагавораў рэгулярнасці на 22 мікрааўтобусы.
Некаторыя перавозчыкі ўжо працуюць па правілах абноўленага закона аб транспарце і аўтамабільных перавозках. Так, у першы тыдзень сакавіка на легальных умовах пачалі курсіраваць прыватныя аўтобусы па маршруце Віцебск - Полацк - Наваполацк - Мінск. Літаральна праз некалькі дзён на законных падставах выйдуць на маршрут Віцебск - Мінск аўтобусы яшчэ аднаго віцебскага перавозчыка. Пры гэтым некаторыя ўладальнікі маршрутак, якія працуюць на папулярных напрамках Полацк - Мінск і Віцебск - Мінск, зарэгістраваліся ў сталічнага дзярждаператара перавозак і працягваюць працаваць на сваіх маршрутах.
Што тычыцца заяў, якія зараз разглядае ДП "Аператар перавозак", то гаворка ідзе аб маршрутах Міёры - Віцебск, Браслаў - Віцебск, Паставы - Мінск, Навалукомль - Віцебск, Орша - Віцебск і інш. Пры гэтым пакуль ідзе разгляд зваротаў, перавозчыкі працуюць як і раней.