У Віцебскай вобласці актывізаваліся мабільныя групы па забеспячэнні бяспекі працы ў сферы АПК
– Не адзінкавыя выпадкі, калі кіраўнікі, спецыялісты і работнікі грэбуюць патрабаваннямі інструкцый па ахове працы, а таксама не выконваюць тэхнічныя і тэхналагічныя рэгламенты пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, рознага абсталявання. Нярэдка няшчасныя выпадкі на вытворчасці адбываюцца з-за недахопаў у навучанні і інструктаванні работнікаў, – паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў.
У перыяд правядзення месячнікаў актывізуецца праца мабільных груп, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі органаў нагляду і кантролю, цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, прафсаюзаў, МНС, дзяржаўнай інспекцыі працы. З 26 ліпеня мабільнымі групамі абследавана 185 арганізацый, 256 аб'ектаў аграпрамысловага комплексу. У выніку выяўлена 426 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, з якіх 386 аператыўна ўстаранены.
Па выніках абследаванняў выдадзена 36 рэкамендацый аб выпраўленні парушэнняў, складзена 14 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, 15 інфармацый накіравана ў райвыканкамы, праведзена 27 дадатковых інструктажоў, вынесена 11 пастановаў аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу на суму 1198 тыс. рублёў.
– Гэтыя мерапрыемствы з'яўляюцца працягам сістэмнай работы, накіраванай на паляпшэнне ўмоў працы, захаванне жыцця і здароўя работнікаў, – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч.
Алена Алімава, "Віцебскія весці".