У Віцебскай вобласці акцыянавана "Птушкафабрыка Гарадок"

11 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці створана ААТ "Птушкафабрыка Гарадок" у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі дзяржмаёмасці аднайменнага камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства, паведамілі карэспандэнту ў абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці "Віцебскаблмаёмасць". Статутны фонд акцыянернага таварыства сфарміраваны ў памеры звыш Br55 млрд., на гэту суму будзе выпушчана больш за 2,5 млн. простых акцый наміналам Br22 тыс. кожная. На першым этапе ўласнасцю Віцебскай вобласці будзе 100% акцый. Работнікі маюць намер набыць за грошы на льготных умовах крыху больш за 0,02% акцый. У перспектыве магчыма разгляд прапаноў патэнцыйных інвестараў па набыцці каштоўных папер ААТ "Птушкафабрыка Гарадок". Да правядзення першага сходу акцыянераў прымаць рашэнні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі агульнага сходу і назіральнага савета таварыства, упаўнаважаны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Акрамя таго, у 2010 годзе ў вобласці таксама прыватызаваны шляхам пераўтварэння ў ААТ КУСГП імя Заслонава (камунальная ўласнасць Лёзненскага раёна) і камунальнае гандлёвае прадпрыемства "Базіс" (гарадская камунальная ўласнасць) у Наваполацку.-0-