У Віцебскай вобласці больш за 4 тысячы чалавек атрымаюць матэрыяльную дапамогу да 75-годдзя Перамогі
У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2019 г. № 491 «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» з 1 красавіка па 1 мая праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і некаторым катэгорыям грамадзян, пацярпелых ад наступстваў вайны.
Выплата матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца праз органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці, Мінабароны, МУС, КДБ.
Усяго матэрыяльную дапамогу па Віцебскай вобласці атрымае 4051 чалавек у агульным аб'ёме фінансавання 3,1 млн. рублёў, у тым ліку ў памеры:
- 1 700 рублёў – 385 чалавек (інваліды і ўдзельнікі ВАВ, асобы, якія прымалі ўдзел у размініраванні тэрыторый);
- 900 рублёў – 268 чалавек (асобы, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і воінскую службу ў тыле ў гады вайны, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, прыфрантавых участках чыгунак і на прадпрыемствах горада Ленінграда ў перыяд блакады, і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда» і знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»);
- 700 рублёў – 3 398 чалавек (члены сем'яў загінуўшых, памерлых, прапаўшых без вестак у гады вайны, былыя вязні і інваліды з дзіцяцінства з прычыны ранення, звязанага з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ або з наступствамі ваенных дзеянняў).
На 8 красавіка матэрыяльная дапамога выплачана 3 860 грамадзянам, што складае 95 % ад агульнай іх колькасці.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.