У Віцебскай вобласці соценны дагавор заключылі 194 сужэнскія пары
22 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Шлюбны кантракт летась у Віцебскай вобласці заключылі 194 сужэнскія пары, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Быкава.
Магчымасць падпісання шлюбнай дамовы ў беларусаў з'явілася ў 1999 годзе з прыняццем Кодэкса аб шлюбе і сям'і, артыкул 13 якога кажа: "У мэтах умацавання шлюбу і сям'і, павышэння культуры сямейных адносін, усведамлення правоў і абавязкаў сужэнцаў, адказнасці за дзяцей і адзін за аднаго асобы, якія ўступаюць у шлюб, і сужэнцы могуць заключыць шлюбную дамову". Аднак статыстыка аб заключэнні кантрактаў вядзецца толькі з 2009 года. Тэндэнцыя да росту колькасці заключэння шлюбных кантрактаў ёсць, але яна нязначная: бо са 100 тыс. натарыяльных дзеянняў, здзейсненых натарыусамі летась у вобласці, толькі 194 датычыліся пасведчання такіх пагадненняў.
На думку суразмоўніцы, заключэнне шлюбных кантрактаў ляжыць не толькі ў юрыдычнай, але і ў этычнай плоскасці. "У грамадзяніна павінна быць такое права, але вось наш менталітэт успрымае шлюб як саюз закаханых, дзе матэрыяльны складнік не важны", - лічыць Марына Быкава. Дарэчы, аналіз шлюбных дамоваў, які некалькі гадоў таму правялі віцебскія натарыусы, паказаў, што часцей за ўсё кантракт заключалі сужэнцы, чые адносіны былі блізкія да скасавання, каб у выпадку разводаў не марнаваць час на высвятленне маёмасных правоў. -0-