У Віцебскай вобласці БРСМ правядзе фотаконкурс сярод маладых выбаршчыкаў
Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна зрабіць фота ці сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання ці 17 лістапада, апублікаваць здымак на сваёй старонцы ВКонтакте ці акаўнце ў Instagram, суправадзіць фатаграфію хэштэгамі #яголосую, #Мывместе, #Мыидем, #брсмво і адзначыць у публікацыі афіцыйны акаўнт Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ - @brsmvo.
«Сёння ў большасці выпадкаў моладзі ўжо не трэба тлумачыць і распавядаць чаму важна прыйсці на выбары. Таму наша асноўная задача – зрабіць удзел моладзі ў выбарчай кампаніі цікавым і запамінальным. Абласны фотаконкурс «#Галасую» – гэта вынік падтрымкі нашымі актывістамі ініцыятывы рабят з Мінска. Свой конкурс мы запусцілі 13 лістапада і падвядзем вынікі 19 лістапада. Дарэчы, пераможца атрымае смарт-гадзіннік ад абласной арганізацыі саюза моладзі», - распавёў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол.
Прыняць удзел у конкурсе можна да 23:59 17 лістапада.
Віцебскі абласны камітэт БРСМ.