У Віцебскай вобласці будуць арганізаваны «Школы псарыязу»

В Витебской области будут организованы «Школы псориаза»

Сусветны дзень псарыязу – дастаткова распаўсюджанага скурнага захворвання – адзначаецца 29 кастрычніка. Гэтая праблема актуальная і для нашага рэгіёну – 3% насельніцтва пакутуе псарыязам, у тым ліку цяжкімі формамі. У сувязі з гэтым абласны скурна-венералагічны дыспансер праводзіць акцыю – «Дзень псарыязу». У яе рамках для людзей, якія пакутуюць гэтым недамаганнем і стаяць на дыспансерным уліку, 29 кастрычніка будзе арганізавана «Школа псарыязу». Вядучыя спецыялісты прачытаюць тэматычныя лекцыі і прымуць удзел у «круглам стале», каб пацыенты маглі задаць усе цікавыя ім пытанні. Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць і ў райцэнтрах.

На працягу дня ў ВАККВД будуць весці прыём высокакваліфікаваныя спецыялісты. Пацыентаў з аддаленых раёнаў – Докшыцкага, Дубровенскага, Браслаўскага, – дзе часова адсутнічаюць урачы-дэрматовенералогі, прымуць без накіраванняў. Таксама задаць пытанні віцебскім доктарам можна і па «тэлефоне даверу» (8 0212) 48 8142 або на сайце www.vokvd.vitebsk.by. Акрамя таго, будуць праводзіцца тэлекансультацыі, дзякуючы якім сельскія жыхары атрымаюць дапамогу спецыялістаў, не выязджаючы ў абласны цэнтр.

Медыкі ў чарговы раз звяртаюць увагу на праблему захворвання і актуальнасць лячэння на ранняй стадыі. Найбольш часта псарыяз узнікае ва ўзросце да 30 гадоў, аднак часам ён з'яўляецца ў грудных дзяцей і ў пажылых людзей. Спецыялісты канстатуюць: часта пацыенты з лёгкімі формамі захворвання да дэрматолагаў звяртаюцца несвоечасова, займаюцца самалячэннем, а гэта цягне за сабой рост колькасці цяжкіх, устойлівых да традыцыйнай тэрапіі формаў, развіццю ўскладненняў з паражэннем суставаў і ўнутраных органаў, што можа прывесці да інваліднасці.

Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"