У Віцебскай вобласці будуць пабудаваны чатыры свінаводчыя комплексы новага тыпу
У Віцебскай вобласці будуць пабудаваны чатыры свінаводчыя комплексы новага тыпу, якія складаюцца з рэпрадуктара і камбікормавага завода. Пра гэта заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падчас планавай паездкі ў Лёзненскі раён, дзе вядзецца будаўніцтва свінакомплекса.

Будаўніцтва пад ключ ажыццяўляе ізраільская кампанія AgriGo Ltd., якая спецыялізуецца на праектаванні і будаўніцтве высокатэхналагічных жывёлагадоўчых комплексаў. Яна ж будзе таксама аказваць паслугі па суправаджэнні кіравання комплексам і пасля ўводу ў эксплуатацыю.

– Як правіла, 30–40 гадоў таму будаваліся тэхналагічныя комплексы замкнёнага цыклу, там састарэла ўсё, у тым ліку тэхналогіі і абсталяванне. У рэпрадуктарах будзем дарошчваць маладняк да 30 кг вагой і затым размяркоўваць яго на адкорм на іншыя свінакомплексы Віцебскай вобласці. Гэта дасць нам зняццэнне сабекошту свініны, а значыць, і канчатковага прадукту, будзь то каўбаса або мясныя паўфабрыкаты. Па гэтай тэхналогіі вырошчвання прывагі тут плануюцца ў два разы вышэй, чым мы сёння маем. Нават спецыялістам складана ўспрыняць, як можна атрымаць сярэднесутачны прываг у 1 кг. Асноўная мэта, чаму мы сталі займацца ў свінагадоўлі узвядзеннем менавіта свінарэпрадуктараў, – загрузіць магутнасці мясакамбіната. Недахоп свініны таксама вядзе да падаражання прадукцыі. Знізім цану – павялічым канкурэнтаздольнасць нашай мясной прадукцыі. Пяцігодка нам адведзена, каб у свінагадоўлі навесці парадак. І пакуль усё робіцца так, як мы заппланавалі, – расказаў Мікалай Шарснёў.

Кармавы завод з прадукцыйнасцю 20 тон у гадзіну забяспечыць паўнавартаснымі камбікормамі ўсё пагалоўе свіней Віцебскага аграпрамысловага аб'яднання.
– Другі аналагічны комплекс узводзіцца паблізу вёскі Гараны Аршанскага раёна, яшчэ неабходна пабудаваць два такія ж у заходнім рэгіёне – у Глыбоцкім і Мёрскім раёнах, – сказаў Мікалай Мікалаевіч.