У Віцебскай вобласці будуць працаваць 25 тэрытарыяльных выбарчых камісій для арганізацыі правядзення выбараў Прэзідэнта
На Віцебшчыне будуць працаваць 25 тэрытарыяльных выбарчых камісій для арганізацыі правядзення выбараў Прэзідэнта.
Сёння, 31 кастрычніка, заканчваецца тэрмін падачы дакументаў для вылучэння прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій. У гэты дзень органы, якія іх утвараюць, завершаць прыём дакументаў у 17.00. Такіх камісій будзе ўтворана менш, чым пры правядзенні адзінага дня галасавання, таму што ў бягучую кампанію выбары пройдуць па адной акрузе — Рэспубліка Беларусь.

На Віцебшчыне будуць працаваць 25 тэрытарыяльных выбарчых камісій, у тым ліку ў Наваполацку і тры ў абласным цэнтры. Згодна з выбарчым заканадаўствам вылучаць сваіх актывістаў у склад абласной, раённых (у тым ліку ў гарадах з раённым дзяленнем), гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання) выбарчых камісій маюць права палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, а таксама групы грамадзян у колькасці не менш за 10 чалавек. Прычым суб'екты вылучэння (за выключэннем груп грамадзян) могуць дэлегаваць у адпаведную камісію толькі па адным прадстаўніку.
Тэрмін падачы дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп заканчваецца заўтра, 1 лістапада. Пасля чаго для актывістаў і выбаршчыкаў пачнецца гарачая пара: збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду стартуе 7 лістапада і працягнецца да 6 снежня.