Нядаўна завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, у якім удзельнічалі 198 адораных школьнікаў і гімназістаў Віцебшчыны. Аб інтэлектуальным патэнцыяле моладзі рэгіёна расказаў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома.
— Сёлета навучэнцы заваявалі 70 дыпломаў і 15 падзячных водгукаў. Гэта менш, чым летась, калі было 80 дыпломаў, але любая перамога дарагая, а любы вынік павінен працаваць на развіццё.
—
Па якіх прадметах нашы вучні традыцыйна моцныя? Чаму?
—
Гэта беларуская мова (11 дыпломаў), інфарматыка (8), геаграфія (7), фізіка (6),
хімія (6). Сёлета палепшыліся вынікі па англійскай мове. Разам з тым
пакідае жадаць лепшага праца з вучнямі па гісторыі, грамадазнаўстве,
працоўным навучанні. Пару гадоў таму па гэтых прадметах рабяты заваёўвалі да 16
дыпломаў, а цяпер – толькі 4, што, вядома, знізіла агульны вынік.
Сярод
вучэбных устаноў, дзе традыцыйна моцная праца з адоранымі дзецьмі, адзначу
віцебскія гімназіі №№1, 2, 8, полацкую гімназію №2. Ёсць поспехі на
рэспубліканскім этапе алімпіяд і ў вяскоўцаў, напрыклад, у Дрысвяцкім дзіцячым
садзе-сярэдняй школе Браслаўскага раёна, Празарокскім і Кіраўскім дзіцячых
садах-сярэдніх школах Глыбоцкага раёна, Красналуцкай дзіцячай садзе-сярэдняй
школе Чашніцкага раёна, Дунілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе і
Варапаеўскай сярэдняй школе Пастаўскага раёна, сярэдняй школе №1 Гарадка і
іншых.
Сяродпедагогаў, якія з году ў год рыхтуюць пераможцаў алімпіяд, варта вылучыць
віцебскіх зорак: настаўнікаў інфарматыкі — Вераніку Лакціну, біялогіі — Алу
Мараліну, хіміі — Руслана Шклейніка, фізікі — Алену Маруцьку, геаграфіі —
Сяргея Крывенку, матэматыкі — Аляксандра Шуголя і Тамару Безлюдаву,
французскай мовы – Валянціну Перастароніну; з Полацка — настаўнікаў фізікі
Вольгу Драгун і Алену Грыгор'еву, беларускай мовы і літаратуры Алену Казлову;
з Глыбоцкага раёна — настаўніцу геаграфіі Елізавету Дзмітрыеву і беларускай
мовы і літаратуры Таццяну Баркевіч і многіх іншых.
Вядома,
у кожнага педагога і яго вучня ёсць свая ўнікальная формула поспеху, але
асноўныя складнікі – гэта высокі прафесіяналізм, вялікая працавітасць і вера ў
уласныя сілы.
—
Якую падтрымку сёння маюць настаўнікі і іх вучні?
—
Пераможцы рэспубліканскай алімпіяды атрымліваюць заахвочванні Спецыяльнага фонду
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Лепшыя
вучні і педагогі таксама адзначаюцца пасведчаннямі і прэміямі
аблвыканкама. Для настаўнікаў гэта 10 БВ за кожнага пераможцу алімпіяды, а длявучняў у залежнасці ад ступені дыплома – ад 10 да 20 БВ. Для пераможцаў
абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяд ёсць ільготы пры паступленні ў
ВНУ. Так, згодна з заканадаўствам без уступных выпрабаванняў у вышэйшыя
навучальныя ўстановы залічваюцца пераможцы (уладальнікі дыпломаў І, ІІ, ІІІ
ступені) міжнародных алімпіяд (у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным
Міністэрствам адукацыі) і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (у
год прыёму) пры паступленні на спецыяльнасці, для якіх дадзены прадмет
з'яўляецца першым профільным выпрабаваннем. Выключэнне — «Міжнародныя
адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права»,
«Дзяржаўнае кіраванне і права». Па дадзеных спецыяльнасцях выстаўляецца 100
балаў па адным з прадметаў уступных экзаменаў.
З нядаўніх часоў з'явілася магчымасць
паступаць без уступных выпрабаванняў на шэраг педагагічных
спецыяльнасцей таксама пераможцам абласнога этапу прадметных алімпіяд.
—
Як вы думаеце, што трэба рабіць, каб алімпіяднікаў станавілася больш?
—
Ужо на ўзроўні школы неабходна разгледзець здольнага вучня, стварыць для яго
сітуацыю поспеху. Шматее залежыць і ад падрыхтоўкі самога настаўніка, яго ўмення
працаваць над развіццём дзіцяці. Важна, каб дадзены працэс быў кругладычным.
А для гэтага неабходна выкарыстоўваць магчымасці летніх профільных аздараўленчых лагераў, на працягу года праводзіць унутрышкольныя і раённыя (гарадскія) алімпіяды па вучэбных прадметах для навучэнцаў пачатковых класаў, сярэдняга звяна. Варта шырэй выкарыстоўваць патэнцыял выкладчыкаў рэгіянальных ВНУ, ствараць аўтарскія класы для лепшых педагогаў, адкрываць так званыя школы адораных дзяцей, у якіх, акрамя ўрокаў, будзе праходзіць паглыбленая падрыхтоўка па вучэбных прадметах.
Сёння ў вобласці 25 гімназій і адзін ліцэй, адбор у якія конкурсны. Таму кожная з гэтых устаноў павінна мець высокія вынікі не толькі ў навучанні, але і ў алімпіядным руху.
Асаблівая стаўка таксама робіцца на профільнае навучанне і дапрафільную падрыхтоўку навучэнцаў, бо ў вобласці з 1997 года ў дадзеным напрамку назапашаны каласальны вопыт. Думаю, што ў комплексе ўсё гэта і стане фундаментам нашага поспеху.
Аляксандр Кутынко. Фота Антона Сцепанішчава і Дзмітрыя Восіпава. «Віцебскія весці».