У Віцебскай вобласці павінны быць створаны цывілізаваныя ўмовы для гандлю на рынках - А.Косінец

30 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці павінны быць створаны цывілізаваныя ўмовы для гандлю на рынках. Аб гэтым сёння заявіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец падчас работы штаба па рэканструкцыі Смаленскага калгаснага рынку ў абласным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў старшыня аблвыканкама, у вобласці толькі 2 рынкі з 25 адпавядаюць нарматыўным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да такога роду аб'ектаў. "Балюча глядзець, калі людзі вымушаны працаваць і ў слякаць, і ў мароз пад адкрытым небам, а пакупнікам даводзіцца таўчыся па гразі падчас здзяйснення пакупак, у тым ліку прадуктаў харчавання", - сказаў Аляксандр Косінец. Паводле яго слоў, аблспажыўсаюзу неабходна распрацаваць комплексную праграму развіцця рынкаў, прадугледзеўшы ўзвядзенне сучасных гандлёвых павільёнаў, стварэнне адпаведнай інфраструктуры, правядзенне добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый. Узорам пры рэалізацыі такіх праектаў можа стаць рэканструкцыя ЧКТУП "Смаленскі калгасны рынак". Першую чаргу праекта (рэканструкцыя гандлёвых шэрагаў прамысловай групы коштам каля Br9,5 млрд.) плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 20 снежня бягучага года. У крытым павільёне на 250 гандлёвых месцаў будзе камфортна працаваць і рабіць пакупкі. Другая чарга праекта будзе прадугледжваць рэканструкцыю гандлёвых шэрагаў для харчовых тавараў, у тым ліку морапрадуктаў, арганізацыю аўтастаянкі, складоў для захоўвання тавараў і іншых элементаў інфраструктуры. Пры гэтым трэба выпрацаваць аптымальную цэнавую палітыку пры прадастаўленні гандлёвых месцаў грамадзянам для рэалізацыі сельгаспрадукцыі з уласных агародаў, выкарыстоўваць магчымасці для арганізацыі гандлю па зніжаных цэнах. У цэлым кіраўніцтва аблспажыўсаюзу не павінна выпускаць з-пад увагі пытанні цэнаўтварэння, у прыватнасці на прадукты харчавання, тым больш што ў вобласці ў дастатковым аб'ёме сфарміраваны стабілізацыйныя фонды харчавання. Аляксандр Косінец звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць правядзення добраўпарадкавання прылеглых да рынку гарадскіх тэрыторый, у тым ліку жылых кварталаў, стварэння вакол рынку сеткі аб'ектаў грамадскага харчавання і гасцініц. Усе работы павінны быць завершаны да 1 ліпеня 2010 года, дадаў ён. Усяго ў 2010 годзе ў абласным цэнтры з'явяцца 4 новыя рынкі, у тым ліку рэканструяваны Смаленскі, перанесены на новае месца размяшчэння Полацкі і ўзводзімы з нуля Мінскі калгасныя рынкі.-0-