У Віцебскай вобласці газіфікаваны аграгарадок Парыж

В Витебской области газифицирован агрогородок Париж
Урачыстая цырымонія пуску прыроднага газу адбылася ў аграгарадку Парыж Пастаўскага раёна з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Ігара Брыло і міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча,

Падводны газаправод да аграгарадка Парыж працягласцю больш за 16 км пабудаваны па праграме "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе". На прыродны газ ужо пераведзены першыя шматкватэрныя жылыя дамы, у перспектыве гэта будзе прыватны сектар і сацыяльныя аб'екты.

У Мінэнерга адзначылі, што дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы і ўрада ў краіне створана і развіваецца сучасная газатранспартная сістэма, газіфікаваны ўсе раённыя цэнтры, гарады і больш за 3,6 тыс. сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку 400 – у Віцебскай вобласці. З 254 аграгарадкоў у рэгіёне на блакітнае паліва пераведзены 136.


Адкрываючы мерапрыемства Аляксандр Субоцін адзначыў: "Парыж – гэта 400-ы газіфікаваны населены пункт у Віцебскай вобласці. За апошнія гады ўмовы пражывання палепшылі больш за 200 тысяч сем'яў. Магістральны газаправод разыходзіцца ва ўсе бакі. Гэта і ёсць развіццё, якое дазваляе паляпшаць камфорт, адкрываць новыя вытворчасці".

Аб перспектывах, якія раскрываюцца перад тэрыторыямі і населенымі пунктамі, сказаў Ігар Брыло: "Сельская гаспадарка дае вялікі валавы прадукт. Важна захаваць жыццё на вёсцы, замацаваць моладзь, стварыць утульнасць у дамах. Нізкі паклон энергетыкам і газавікам за тую працу, што яны зрабілі чарговы раз".

Парыжане чакалі гэтага моманту, жадаючы палепшыць камфортнасць жыцця, мець яе, лічы, амаль такую, як у гарадскіх кватэрах. Але, перш чым іх мара збылася, будаўнікі ТАА «Белгазбуд» праклалі да іх населенага пункта нітку газаправода працягласцю амаль 17 км. 56 кватэр у чатырох дамах, раней газіфікаваныя ад рэзервуарнай устаноўкі звадкаванага газу, ужо падключаны да газаправода. У перспектыве ў аграгарадку Парыж і вёсцы Асінагородак скарыстацца прыродным газам змогуць больш за 80 прыватных домаўладанняў, 10 шматкватэрных жылых дамоў, а таксама бальніца, школа, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Па матэрыялах «БЕЛТА» і «Віцебскія весці»