У Віцебскай вобласці з-за кароткага замыкання згарэў прыватны дом. Загінула гаспадыня
У вёсцы Малашава Ветрынскага сельскага Савета Полацкага раёна 12 мая адбыўся пажар жылога дома. Пад элементамі даху і столевага перакрыцця, якія абрынуліся, быў знойдзены труп гаспадыні, пенсіянеркі 1928 года нараджэння, якая пражывала адна. Мяркуецца, што пажар узнік з-за кароткага замыкання электраправодкі.