У Віцебскай вобласці з-за моцнага ветру парушана электразабеспячэнне 46 населеных пунктаў
У Віцебскай вобласці з-за моцнага ветру парушана электразабеспячэнне 46 населеных пунктаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва абласным упраўленні МНС.
Па аператыўных даных на 13.00, у рэгіёне моцны вецер (парывы да 20 метраў у секунду) стаў прычынай пашкоджання дахаў жылых дамоў і жывёлагадоўчых ферм. З абласнога цэнтра і раёнаў прыходзяць паведамленні аб падзенні дрэў. Некалькі такіх выпадкаў адбылося ў Віцебску - пашкоджаны два аўтамабілі.
Ветрам пашкоджаны 12 ліній электраперадачы (абрывы правадоў), перабоі з падачай энергіі адзначаны на 105 трансфарматарных падстанцыях.
Праблемы, якія ўзнікаюць, аператыўна вырашаюцца адказнымі ведамствамі і арганізацыямі.
Алена Ціханава