У Віцебскай вобласці абрана 3 тыс. 215 дэпутатаў

У Віцебскай вобласці абрана 3 тыс. 215 дэпутатаў у 224 Саветы рознага ўзроўню, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА вабласной выбарчай камісіі.

Большасць дэпутатаў - беспартыйныя, членамі партый з'яўляюцца толькі 35 чалавек. У склад мясцовых органаў заканадаўчай улады ўвайшлі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі (31 чалавек), Беларускай аграрнай партыі (3 чалавекі), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1 чалавек). Дэпутатамі мясцовых Саветаў сталі 3 грамадзяніны Расіі, 139 чалавек - маладыя людзі да 30 гадоў, 1 тыс. 570 - жанчын, 1 тыс. 780 - дзеючыя дэпутаты. Яўка выбаршчыкаў на выбарах склала 82,4%.

У ходзе выбараў сфарміраваны 21 раённы Савет - 695 дэпутатаў, 2 гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) – 74 дэпутаты, 3 гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) - 59 дэпутатаў, 5 пасялковых - 61 дэпутат і 192 сельскія - 2 тыс. 266 дэпутатаў. Віцебскі абласны Савет дэпутатаў сфарміраваны ў поўным складзе - 60 чалавек.

Першая арганізацыйная сесія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання запланавана на 29 сакавіка.

Алена Ціханава