У Віцебскай вобласці абраны члены Савета Рэспублікі

В Витебской области избраны члены Совета Республики

Клопат пра дабрабыт людзей павінен прайсці чырвонай ніткай праз усю дзейнасць дэпутацкага корпуса, які прадстаўляе Віцебшчыну ў новым, шостым па ліку, скліканні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Толькі так можна апраўдаць велізарны давер, аказаны выбаршчыкамі паўночнага рэгіёну падчас парламенцкай кампаніі, якая завяршылася.

Пра гэта заявіў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на сумежным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню па выбарах членаў Савета Рэспублікі, якое прайшло ў Віцебску 13 верасня. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 660 народных абраннікаў, якія прадстаўлялі ўсе раённыя і гарадскія органы простай улады. Гэтая падзея фактычна завяршыла фарміраванне рэгіянальнага прадстаўніцтва ў Нацыянальным сходзе. Падводзячы вынікі выбарчага марафону, кіраўнік вобласці асабліва падзякаваў жыхарам Віцебшчыны за праяўленую грамадзянскую сталасць і актыўную палітычную пазіцыю.

– Высокая яўка на выбарах у ніжнюю палату, прычым традыцыйна найбольшую актыўнасць прадэманстравалі выбаршчыкі ў сельскіх раёнах, сведчыць аб тым, што людзі ўпэўненыя ў тых, за каго галасавалі, аказваюць велізарны давер і абраным дэпутатам, і ўладзе ў цэлым, – канстатаваў Мікалай Шарстнёў. – А гэта значыць, што цяпер трэба стрымаць абяцанні, дадзеныя ў перадвыбарчых праграмах, па паляпшэнні якасці жыцця людзей і ў цэлым па пераўтварэнні рэгіёнаў. У гэтым напрамку дэпутацкі корпус павінен разгортваць сваю дзейнасць у унісон з выканаўчай уладай, нагадаў старшыня аблвыканкама.

У адпаведнасці з заканадаўствам, пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў папярэднічае працэдуры галасавання па выбарах членаў Савета Рэспублікі, які з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Правам адкрыцця мерапрыемства надзяляецца найстарэйшы прадстаўнік дэпутацкага корпуса, ім аказаўся дэпутат Браслаўскага раённага Савета, старшыня СПК «Маяк Браслаўскі» Рамуальд Шукель. Пасля фарміравання рабочых органаў пасяджэння, а таксама пацвярджэння легітымнасці сходу і законнасці

кандыдаты на выбары ў верхнюю палату парламента прадставілі прысутным асноўныя напрамкі сваёй працы ў Нацыянальным сходзе.

Дырэктар РПДУП «Талачынскі кансервавы завод» Анатоль Анюхоўскі, вылучаны прэзідыумамі Талачынскага, Сенненскага і Чашніцкага райсаветаў і адпаведнымі выканкамамі, мае намер надаць увагу удасканаленню заканадаўства, накіраванага на рэгуляванне вытворчасці, інвестыцыйных працэсаў, занятасці насельніцтва, развіцця малых і сярэдніх населеных пунктаў.

Начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач (Аршанскі, Дубровенскі, Лёзненскі раёны) гатовы прысвяціць парламенцкую дзейнасць фарміраванню попыту на развіццё асабістага здароўя і, адпаведна, заканадаўчаму стымуляванню паводзін, што захоўваюць здароўе. Нямалаважным напрамкам, на яго думку, з'яўляюцца пытанні ўдасканалення арганізацыі сістэмы аховы здароўя.

Дырэктар ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіль Дработаў (Наваполацк) не пакіне па-за ўвагай актуальныя праблемы развіцця нафтаграда, аказваючы пасільнае садзейнічанне не толькі ў рэалізацыі мадэрнізацыйных планаў гарадской індустрыі, але і ў вырашэнні сацыяльных праблем, памятаючы пра тое, што Наваполацк – моладзевы горад. Акрамя таго, у полі яго ўвагі будуць такія напрамкі, як удасканаленне заканадаўства, рэгулюючага інвестыцыйную дзейнасць і працу на знешніх рынках, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання кадравага патэнцыялу, стымуляванне інавацыйнай актыўнасці і ўкараненне высокіх тэхналогій.

Дырэктар РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Віцебск» Алена Панцюхова (Віцебск) лічыць неабходным накіраваць намаганні і выкарыстоўваць магчымасці і паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі на далейшае развіццё абласнога цэнтра, а таксама на вырашэнне ўсяго комплексу пытанняў забеспячэння інфармацыйнай, дэмаграфічнай бяспекі, падтрымкі сям'і, культурнага развіцця нацыі.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці ў верхняй палацепарламента старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука (Ушацкі, Полацкі, Расонскі, Шумілінскі раёны) будзе развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. «Беларускае сяло павінна стаць дабрабытным», – такі лейтматыў яго перадвыбарнай праграмы.

Рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчасны (Лепельскі, Бешанковіцкі, Віцебскі, Гарадоцкі раёны) зверне ўвагу на мадэрнізацыю адукацыйнай сістэмы з акцэнтам на яе практыкаарыентаванасць, а таксама садзейнічанне ўмацаванню здароўя нацыі.

Да старажылаў верхняй палаты парламента можна аднесці генеральнага дырэктара ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка» Мікалая Мартынава (Пастаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі раёны) і кіраўніка ПРУП «Віцебскаблгаз» Пятра Шэршаня (Верхнядзвінскі, Мёрскі, Браслаўскі, Шаркаўшчынскі раёны). У сваіх выступленнях яны прааналізавалі вынікі працы ў Нацыянальным сходзе пятага склікання, а таксама выказалі гатоўнасць у абноўленым парламенце сканцэнтраваць увагу ў заканатворчай дзейнасці на ўдасканаленні заканадаўства, рэгулюючага гаспадарчую дзейнасць, а таксама на паляпшэнні дзелавога клімату у краіне, уніфікацыі нарматыўна-прававой базы Беларусі і Расіі.

Па выніках тайнага галасавання ўсе кандыдаты абраны членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За Анатоля Анюхоўскага прагаласавала 94,5% выбаршчыкаў, Юрыя Дзеркача – 93,9%, Васіля Дабрабортава – 92,7%, Мікалая Мартынава – 93%, Алену Панцюхову – 93,8%, Мікалая Шаўчука – 93,2%, Пятра Шэршаня – 91.8%, Анатоля Шчаснага – 94,2%, супраць усіх – 0,5%, столькі ж бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.









Звяртаючыся да абраных парламентарыяў верхняй і ніжняй палат Нацыянальнага сходу, Мікалай Шарснёў заклікаў да канструктыўнага ўзаемадзеяння з мясцовымі ўладамі, калі не проста канстатуюцца недахопы, а сумесна вядзецца пошук шляхоў іх ліквідацыі, і галоўнае пры гэтым – дамагацца фінансавага забеспячэння работ.

Тым больш, што на Віцебшчыне гадамі назапашваліся праблемы з-за хранічнага недафінансавання затрат на сацыяльную сферу, інфраструктуру, жыллёвае будаўніцтва і камунальную гаспадарку.

Сёння гэты дэфіцыт трэба ліквідаваць, у тым ліку намаганнямі дэпутацкага корпуса. І калі кожны на сваім месцы, у межах сваіх паўнамоцтваў умоўна прынясе ў агульны катэл рэсурсы, то вырашэнне пытанняў зрушыцца з месца.

Сяргей Антонаў. Фота Дзмітрыя Восіпава. «Віцебскія весці».