У Віцебскай вобласці змяняюцца частотныя каналы трансляцыі тэлебачання

На радыёперадаючых станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх трансліруюцца ў эфір тэлевізійныя праграмы.

У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны трансліруецца тры мультыплексы, а менавіта:

1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;

2-і мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 19 зашыфраваных праграм у межах паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);

3-і мультыплекс уключае 19 зашыфраваных праграм у межах паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).

У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.

Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна перанастроіць прыёмнае абсталяванне, што выкарыстоўваецца (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і г.п.) на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.

Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках:

1-ы мультыплекс: https://www.beltelecom.by/business/tv/map-coverage-in-the-first-multiplex-in-the-dvb-t-standard

2-і і 3-і мультыплексы http://zala.by/karta-okhvata 

Рэгіянальнае ТВ https://www.beltelecom.by/business/tv/regional-digital-tv-broadcasting .