У Віцебскай вобласці яравымі культурамі засяялі 96% плошчаў

Па стане на 19 мая, яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 2064,2 тыс. га, што складае 92,9% ад плана. У Віцебскай вобласці засеяна 96% плошчаў, у Гомельскай – 81,9%, Гродзенскай – 98,7%, Мінскай – 97,1%, Магілёўскай – 78,3%. У Брэсцкай вобласці сяўба ўжо завершана.

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 17 тыс. га, або 51,4% плана, проса – на 5,25 тыс. га, або 55,3%. Лён пасеялі на 44,7 тыс. га, або 99,5% плошчаў, цукровыя буракі – на 94,6 тыс. га, або 96,1%. Агароднінныя культуры пасадзілі на 4,69 тыс. га, гэта 97,8%. Кукуруза пасеяна на плошчы 932,2 тыс. га, або 87,6%. Пасадка бульбы на сельскагаспадарчых угоддзях ужо завершана.

Глебу пад сяўбу яравых падрыхтавалі на 2170,9 тыс. га (97,7% плана). Гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.

"БЕЛТА"