У Віцебскай вобласці да масавай закладкі сельгаспрадукцыі ў стабфонды прыступяць з 15 верасня
Усяго на прадстаячы міжсезонны перыяд у рэгіёне плануецца нарыхтаваць 7,9 тыс. т бульбы, 4,1 тыс. т белакачаннай капусты, 2 тыс. т морквы, 1,5 тыс. т буракоў, 2,4 тыс. т рэпчатай цыбулі, каля 2 тыс. т садавіны. Сёлета аб'ём закладкі морквы і буракоў застаўся на леташнім узроўні, а па астатніх пазіцыях крыху перавышае, што абумоўлена каньюнктурай рынку.
Закладка агародніны і садавіны будзе праводзіцца ў 45 сховішчах з ёмістасцю адначасовага захоўвання 61,3 тыс. т. З іх 27 знаходзяцца ў веданні сельгасарганізацый, 11 - арганізацый спажыўкааперацыі, 7 - гандлёвых прадпрыемстваў. Да цяперашняга часу ва ўсіх сховішчах выкананы неабходныя рамонтныя работы, падпісаны акты гатоўнасці. Аб'екты цалкам гатовыя да прыёму на захоўванне бульбы і плодаагародніннай прадукцыі.
У галоўным упраўленні гандлю і паслуг таксама адзначылі, што для поўнага забеспячэння насельніцтва свежай агароднінай і садавінай у гарадах і райцэнтрах вобласці з 14 верасня штотыдзень аж да наступлення маразоў будуць арганізаваны восеньскія кірмашы выхаднога дня, удзел у якіх прымуць рэспубліканскія сельгаспрадпрыемствы і сялянскія фермерскія гаспадаркі рэгіёна.
БЕЛТА.