У Віцебскай вобласці кандыдаты ў дэпутаты заявілі аб больш чым 2,1 тыс. агітацыйных мерапрыемстваў
У Віцебскай вобласці кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў заявілі аб правядзенні больш як 2,1 тыс. масавых мерапрыемстваў і сустрэч з выбаршчыкамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА вабласной выбарчай камісіі.
У час агітацыйнай кампаніі прэтэндэнты на мандат найбольш актыўна выкарыстоўваюць сустрэчы з выбаршчыкамі на сходах або ў іншай зручнай для грамадзян форме. Для гэтага ў адпаведныя акруговыя, тэрытарыяльныя выбаркамы пададзена амаль 880 заяў на правядзенне больш як 1,5 тыс. мерапрыемстваў. Такія формы агітацыйнай работы масава выкарыстоўваюць кандыдаты ў дэпутаты абласнога Савета, якія заявілі аб правядзенні амаль 37% ад агульнай колькасці запланаваных сходаў. На сустрэчы з выбаршчыкамі ідуць прэтэндэнты на мандаты і ў раённых (500 сходаў, або 32%), і ў сельскіх (каля 350, або 22,5%) Саветах.
Кандыдаты ў дэпутаты гарсаветаў у гарадах абласнога падпарадкавання, дзе разгортваецца найбольш канкурэнтная барацьба, аддаюць перавагу масавым мерапрыемствам (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне, якія праводзяцца ў парадку інфармавання) для працы з выбаршчыкамі.
Усяго ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па вобласці паступіла 140 паведамленняў аб правядзенні 570 такіх мерапрыемстваў, з якіх больш як 52% у Віцебску і Наваполацку.
На выбарах 18 лютага 2018 года ў Віцебскай вобласці трэба будзе выбраць 3112 дэпутатаў, у тым ліку 2253 – у сельскія і пасялковыя, 133 – у гарадскія, 666 – у раённыя Саветы, а таксама 60 дэпутатаў у абласны Савет.