У Віцебскай вобласці культурную праграму на выбарчых участках дапоўняць Масленічныя гулянні
У дзень выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў на выбарчых участках будуць арганізаваны розныя тэматычныя культурна-масавыя мерапрыемствы, якія дапоўняць народныя Масленічныя гулянні, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
На выбарах традыцыйна ў месцах галасавання арганізуюцца разнастайныя культурна-масавыя прадстаўленні з удзелам прафесійных творчых калектываў, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Так як у цяперашняй выбарчай кампаніі асноўны дзень галасавання супаў з кульмінацыяй Масленічнага тыдня, то праграма мерапрыемстваў будзе пашырана за кошт тэматычных святочных гулянняў, запланаваных на асноўных пляцоўках гарадоў і сельскіх населеных пунктаў. Так, у абласным цэнтры выбаршчыкі змогуць далучыцца да масленічных гулянняў у Культурна-гістарычным комплексе “Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”, на пляцоўках каля Культурна-дзелавога цэнтра “Першамайскі” і дзіцячай школы мастацтваў №3 “Маладз i к”.
У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава выкладчыкі і студэнты пазнаёмяць з народнымі традыцыямі першакурснікаў з Кітая і Туркменістана, а таксама ўсіх жадаючых.
Як паведамілі ў абласной выбарчай камісіі, у Віцебскай вобласці ў дзень выбараў будуць працаваць 798 участкаў для галасавання, у тым ліку 36 з іх утвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, яшчэ 2 – у воінскіх часцях. Усе ўчасткі аформлены і абсталяваны ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, пры гэтым 100% стацыянарных скрынь для галасавання будуць празрыстымі. У спісы выбаршчыкаў уключаны каля 870 тыс. грамадзян. Асаблівая ўвага нададзена стварэнню ўмоў для галасавання выбаршчыкаў з абмежаванымі магчымасцямі. Так, каля 62% участкаў абсталяваны элементамі безбар'ернага асяроддзя. Больш за 73% участкаў размешчаны на першых паверхах будынкаў, пры неабходнасці прымаюцца меры па абсталяванні іх часовымі пандусамі. Акрамя таго, арганізавана дзейнасць валанцёрскіх груп агульнай
налічваючых каля 1,2 тыс. чалавек, якія акажуць дапамогу і гатовыя суправаджаць фізічна аслабленых асоб. Выбарчыя ўчасткі ўкамплектаваны павялічальнымі шкламі для грамадзян з аслабленым зрокам. Акрамя таго, фарміруюцца спісы выбаршчыкаў, у тым ліку пажылых грамадзян і асоб з парушэннем апорна-рухальнага апарату, якія звярнуліся з просьбай прагаласаваць па месцы знаходжання. Члены выбарчых камісій наведаюць дадзеную катэгорыю выбаршчыкаў у дзень выбараў, пры неабходнасці іх даставяць аўтатранспартам на ўчасткі для галасавання. На 3212 дэпутацкіх мандатаў Саветаў усіх узроўняў прэтэндуюць 3327 кандыдатаў.
У ходзе кампаніі трое прэтэндэнтаў, якія балатаваліся ў гарсаветы Віцебска і Барані, сышлі з дыстанцыі выбарчага марафону па ўласнай ініцыятыве. З ліку дэпутатаў дзеючага склікання на новы тэрмін балатаруюцца больш за 1,8 тыс. чалавек, або каля 55% ад агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў. Сярод патэнцыяльных дэпутатаў каля 1,7 тыс. жанчын, што на 4,2% больш, чым на папярэдніх выбарах.
Акрамя таго, вядуць барацьбу за мандаты 137 маладых людзей (да 30 гадоў), а таксама сем грамадзян Расійскай Федэрацыі. У Віцебскай вобласці трэба сфарміраваць 220 Саветаў базавага і першаснага узроўню, у тым ліку 192 сельскіх, 21 раённы, 2 пасялковых, 5 гарадскіх, а таксама абласны Савет дэпутатаў.
БЕЛТА. Фота з адкрытых крыніц.