У Віцебскай вобласці легкавушка не саступіла дарогу фуры, два чалавекі загінулі
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці легкавушка не саступіла дарогу фуры, два чалавекі загінулі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.
Аварыя адбылася 14 мая ў 6.00. 55-гадовы грамадзянін Арменіі (пражываў у Расіі), кіруючы аўтамабілем "Форд Мондэа", пры выездзе з другаснай дарогі не прапусціў грузавік "МАН". У выніку сутыкнення кіроўца легкавушкі загінуў на месцы, а яго пасажыр (33-гадовая жанчына, грамадзянка Расіі) памерла праз некалькі гадзін у бальніцы.
Усяго за суткі на дарогах Беларусі адбылося 242 ДТЗ з матэрыяльным уронам, за язду ў нецвярозым стане інспектары затрымалі 129 кіроўцаў.-0-