У Віцебскай вобласці матэрыяльная дапамога сем'ям для падрыхтоўкі да школы склала каля Br3 млрд

В Витебской области материальная помощь семьям для подготовки к школе составила около Br3 млрд

У Віцебскай вобласці матэрыяльная дапамога малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям для падрыхтоўкі дзяцей да школы склала каля Br3 млрд, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.

У раёнах і гарадах вобласці на працягу ліпеня-жнівень праходзілі дабрачынныя акцыі "Збяром партфель у школу", "Падзяліся цяплом душы сваёй", "Дзеці ідуць у школу", падчас якіх праведзена абследаванне больш за 20 тыс. малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца больш за 34 тыс. дзяцей школьнага ўзросту.

Абследаванне праходзіла пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў з мэтай аказання сем'ям неабходнай дапамогі ў набыцці адзення, абутку, школьных прыналежнасцей. Для гэтых мэт выкарыстоўваюцца сродкі мясцовага бюджэту, фонду сацыяльнай абароны, прадпрыемстваў і арганізацый, гуманітарная дапамога Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе прызначэння аднаразовых сацыяльных дапамог.

Алена Ціханава