У Віцебскай вобласці матэрыяльную дапамогу да навучальнага года атрымалі 14,7 тыс. сем'яў
Усяго па стане на 21 жніўня агульная сума аказанай падтрымкі склала Br1,7 млн, у тым ліку са сродкаў мясцовага бюджэту матдапамогу атрымалі 8 тыс. шматдзетных сем'яў (15,7 тыс. дзяцей) на суму Br831,5 тыс. Па месцы працы - 5,6 тыс. сем'яў (10,4 тыс. дзяцей) на Br566,3 тыс.
Аказанне матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года прадугледжана падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" дзяржаўнай праграмы "Народнае здароўе і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады. У адпаведнасці з дакументам фінансавая падтрымка ў выглядзе аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года аказваецца сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), малазабяспечаным сем'ям, сем'ям з дзецьмі-інвалідамі альбо бацькамі-інвалідамі шляхам прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, прыцягнення сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, дабрачынных фондаў і грамадскіх арганізацый.
Акрамя таго, у цяперашні час у вобласці праходзяць дабрачынныя акцыі "У школу - разам", "Збяром партфель разам", "Дзіця ідзе ў школу" і іншыя, арганізаваныя прафсаюзнымі камітэтамі, грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі і г.д., накіраваныя на ўразлівыя катэгорыі дзяцей.