У Віцебскай вобласці на арганізацыю безбар'ернага асяроддзя ў I паўгоддзі накіравана звыш Br220 млн.
30 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці на арганізацыю безбар'ернага асяроддзя ў першым паўгоддзі бягучага года накіравана звыш Br220 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама.
Асноўны аб'ём фінансавання ажыццяўляўся за кошт сродкаў галін і ведамстваў.
За шэсць месяцаў элементамі безбар'ернага асяроддзя ў вобласці абсталявана 230 аб'ектаў, або 64% ад плана абласной праграмы. Удзельная вага аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, якія адпавядаюць устаноўленым нормам, склала 48%.
Пры гэтым найбольшая ўвага рабоце па арганізацыі безбар'ернага асяроддзя ўдзяляецца ў Чашніцкім, Аршанскім раёнах, Полацку і Наваполацку, а ў разрэзе галін - у сферах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнай абароны і транспарту. Так, за студзень-чэрвень набыта 36 нізкападлогавых аўтобусаў (пры плане 27).
Рэалізацыя ўсіх мерапрыемстваў ажыццяўлялася згодна з абласной праграмай "Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2007-2010 гады", распрацаванай на аснове адпаведнай дзяржаўнай праграмы. Усяго ў гэтым годзе на яе плануецца накіраваць звыш Br665 млн. з усіх крыніц фінансавання.-0-