У Віцебскай вобласці на правядзенне навагодніх мерапрыемстваў для дзяцей будзе выдзелена больш Br1,2 млрд

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў вобласці з 12 снежня 2014 года па 11 студзеня 2015 года. У ходзе акцыі прадстаўнікі аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў абласнога цэнтра, дэпутаты наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апекунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы.

Больш Br1,2 млрд будзе выдзелена з бюджэту Віцебскай вобласці на правядзенне навагодніх мерапрыемстваў для дзяцей рэгіёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аблвыканкаме.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў вобласці з 12 снежня 2014 года па 11 студзеня 2015 года.

У ходзе акцыі прадстаўнікі аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў абласнога цэнтра, дэпутаты наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апекунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы. Прадстаўнікі ўлады ўручаць дзецям, сем'ям і ўстановам традыцыйныя навагоднія падарункі.

Галоўнае абласное дабрачыннае навагодняе свята плануецца правесці ў абласным цэнтры 23 снежня. Губернатарская ёлка збярэ ў канцэртнай зале "Віцебск" дзяцей 8-14 гадоў з усіх раёнаў Прыдзвіння. Запрашэнні прыняць удзел у свяце атрымаюць выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзеці-інваліды, дзеці з шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў, дзеці, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, навучэнцы кадэцкіх вучэльняў, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў.

Алена Ціханава