У Віцебскай вобласці на рэгіянальную інвестпраграму ў 2019 годзе накіруюць Br16 млн

На выкананне рэгіянальнай інвестыцыйнай праграмы ў Віцебскай вобласці ў 2019 годзе накіруюць Br16 млн (без уліку жыллёвага будаўніцтва), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.

Капітальныя ўкладанні будуць сканцэнтраваны на найважнейшых для рэгіёна аб'ектах: рэканструкцыі хірургічнага корпуса абласнога анкалагічнага дыспансера, пуцеправода "Полацкі" ў Віцебску, аб'ектаў праграмы "Чыстая вада". Таксама па абласной інвестпраграме прадугледжана фінансаванне будаўніцтва спальнага корпуса на 166 месцаў у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Жамчужына" ў Лепельскім раёне. З выкарыстаннем сродкаў інавацыйнага фонду аблвыканкама на тэрыторыі рэгіёна працягнецца рэалізацыя праектаў прамысловых прадпрыемстваў па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця Беларусі і выкананне навукова-даследчых работ. Пры гэтым больш за палову сродкаў фонду плануецца накіраваць на мерапрыемствы па развіцці вытворчага патэнцыялу Аршанскага раёна.

БЕЛТА.